Вядомы прадзюсар хоча «падарыць» Лукашэнку расейскага спевака для «Еўрабачання»


Каб ён прэзентаваў на гэтым музычным конкурсе Беларусь, паведамляе life..

Прапанову зрабіў расейскі прадзюсар Максім Фадзееў (на фота). У лісце ад 9 верасня, які Фадзееў даслаў кіраўніку Беларусі, ён напісаў, што ўражаны ўчынкам беларускай паралімпійскай зборнай на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе спартовы чыноўнік Андрэй Фомачкін разгарнуў расейскі сцяг, за што быў пазбаўлены акрэдытацыі.

«У сваю чаргу, мне б вельмі хацелася зрабіць штосьці заўважнае і для Вашай краіны таксама, – піша Максім Фадзееў. – Выказваю сваё жаданне абсалютна бязвыплатна падрыхтаваць ад Вашай краіны расейскага артыста на конкурс эстраднай песні «Еўрабачанне» ў 2017 годзе, які таксама падыме сцяг Рэспублікі Беларусь над сваёй галавой».

«Еўрабачанне» наступным годзе адбудзецца ў Кіеве.

Фота: aif.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле life.ru

Стужка навінаў