Вядомы план акцыі «За мірную Беларусь!» 8 верасня, якую арганізуе Рада БНК


Акцыя пачнецца 8 верасня а 19:00 на Кастрычніцкай плошчы Менску.

«Мы нагадаем, які лёс чакае агрэсараў на нашай зямлі, успомнім пра беларускія традыцыі партызанскага супраціву», – напісана на старонцы БНК (Беларускі нацыянальны кангрэс).

Падчас акцыі супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017» плануецца прыняць рэзалюцыю.

Пасля мітынгу на Кастрычніцкай удзельнікі пройдуць да плошчы Перамогі, дзе адбудзецца цырымонія ўскладання кветак.

Пасля калона пойдзе на месца прыняцця Прысягі Свабоды.

Арганізатары просяць прыходзіць з кветкамі і рэкамендуюць прыходзіць на акцыю з боку ГУМу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў