Вядомае імя злачынцы, які напаў на людзей у Швейцарыі


Аўта, на якім з’ехаў падазраваны, выявілі, але нападніка пакуль не затрымалі.

Злачынцу клічуць Франц Вроўзіс, яму 51 год і яго ўжо двойчы судзілі за агрэсіўныя паводзіны. Мужчына жыў у кантоне Граўбюндэн на паўднёвым усходзе Швейцарыі. Пра гэта перадае Reuters.

Выданне Blick сцвярджае, што мужчына атакаваў супрацоўнікаў страхавой кампаніі CSS Krankenversicherung. Менавіта яны пацярпелі, а не служачыя банку і мінакі, як паведамлялася раней.

У паліцыі падкрэсліваюць, што інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам. Пяць чалавек траўмаваныя. Узбуджаная крымінальная справа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў