Вядома, калі правядуць выбары ў мясцовыя саветы


Выбары ў мясцовыя саветы маюць адбыцца не пазней за 18 лютага 2018 года і раней іх праводзіць немэтазгодна, заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле Ярмошынай, прыкладна ў 20-ыя дні кастрычніка ў яе адбудзецца сустрэча з кіраўніком краіны, пасля якой будзе канчаткова абвешчаная дата новых выбараў.

Што да зменаў выбарчага заканадаўства, старшыня ЦВК заявіла, што ўжо няма часу прымаць новы выбарчы кодэкс. Рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ будуць улічаныя выключна на ўзроўні метадычнай літаратуры, якую будзе распаўсюджваць ЦВК перад выбарамі.

Галоўная інтрыга, якая звязаная з мясцовымі выбарамі – ці будзе разам з імі абвешчаны рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі. Такую магчымасць раней не выключаў Аляксандр Лукашэнка, гаворачы, што асноўны закон краіны патрабуе актуалізацыі ў адпаведнасці з сучаснымі выклікамі.

У сваю чаргу партыя ЛДП прапаноўвала вынесці на агульнарэспубліканскі рэферэндум пытанні аб магчымасці правядзення выбараў паводле партыйных спісаў, а таксама падоўжыць прэзідэнцкія паўнамоцтвы да 7 гадоў. Цяпер кіраўніка краіны выбіраюць на 5 гадоў. Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся ў 2015 годзе.

belsat.eu

 

Стужка навінаў