Вячаслава Сіўчыка завочна арыштавалі і затрымалі на могілках (адноўлена)


Лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка арыштавалі завочна на 15 содзень. Суддзя Цэнтральнага раёну гораду Менску вынесла такое рашэнне сёння, 23 сакавіка.  

Затрымалі Вячаслава Сіўчыка у аўтобусе, які ехаў на Паўночныя могілкі, дзе адбывалася пахаванне ягонага дзядзькі.

Сіўчыка суд прызнаў вінаватым па артыкуле 23.34 КаАП, у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў на акцыях супрацб Дэкрэту № 3.

Паводле статыстыкі праваабарончага цэнтру «Вясна», з пачатку сакавіка за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі затрымана больш за 260 чалавек.

ВД, паводле belapan.by

Стужка навінаў