Вячаслаў Сіўчык на волі пасля 15 содняў арышту


Вячаслаў Сіўчык (у цэнтры)

Лідэр руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна, дзе правёў 15 содняў.

Сіўчыка затрымалі 3 траўня пасля вулічнай акцыі  ў Барысаве, падчас вяртання ў Менск. Як сведчыла відавочца затрымання, актывістка Алена Талстая, міліцыянты ў цывільным выцягнулі яго з маршруткі і зацягнулі ў сіні мікрааўтобус.

Суд Цэнтральнага раёна Менску пакараў Сіўчыка адміністратыўным арыштам. Усе 15 дзён Сіўчык трымаў галадоўку.

Сёння сустрэць яго прыйшлі сваякі і паплечнікі з руху “Разам” і апазіцыйных партый.

Глядзіце таксама:

КА, НМ, belsat.eu

Стужка навінаў