Вячаслаў Глеб: Хай абывацелі цешацца, заробкі футбалістаў і рабочых зраўняліся


Футбаліст паскардзіўся на заробкі ў беларускіх клубах.

Былы нападаючы жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» распавёў, што ў пошуках новага клубу можа прыняць «рэвалюцыйнае рашэнне» у канцы лютага.

«Кантракт скончыўся, паступіла прапанова. Ёсць, скажам так, і вельмі рэвалюцыйная прапанова. Зараз не буду агучваць, пра ўсё даведаецеся ў канцы лютага. А што рабіць? Трэба гэта ўсё перажыць. Вось чаму з майго боку будзе такое нетрадыцыйнае рашэнне для футбаліста. Самі бачыце, сітуацыя ў эканоміцы горш няма куды. Звычайныя абывацелі будуць радыя, яны ж пастаянна кажуць: «За што футбалістам грошы плацяць?» Зараз жа заробкі зраўняліся да звычайных рабочых», – заявіў Вячаслаў Глеб у эфіры тэлеканалу «Беларусь-5».

Паводле інфармацыі «Трыбуны», у 2013 годзе Вячаслаў Глеб атрымліваў у жодзінскім клубе $ 6,5 тыс. у месяц.

Вячаслаў – малодшы брат Аляксандра Глеба. У свой час гуляў у Нямеччыне, Швейцарыі і Кітаі. Таксама выступаў нацыянальную зборную Беларусі.

НМ, belsat.eu, здымак з сайту ФК «Тарпеда-БелАЗ»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары