«Вы ўсё паказваеце»: кіраўнік КПРФ падзякаваў Лукашэнку за трансляцыю расейскіх каналаў


5 верасня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лідарам расейскай кампартыі Генадзем Зюганавым.

«Я звярнуў увагу, вы ўсё паказваеце. Хоць часам папракаюць, вы абсалютна ўсё паказваеце», – адзначыў Зюганаў падчас сустрэчы.

«Мы нічога не баімся, мы паказваем, як жыве наш “старэйшы брат”, якія ідэі розныя групы людзей і партыі прапаведуюць», – адказаў Лукашэнка.

Падчас сустрэчы лідар КПРФ і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі «развіццё беларуска-расейскіх адносінаў», піша belta.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары