ВУП Еўразвязу вырас за кошт наркотыкаў і прастытуцыі


Еўрапейскія статысты ацэньваюць эканоміку з улікам нелегальнага бізнесу.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Еўрапейскага звязу расце, калі верыць статыстыцы. 17 кастрычніка Еўрастат апублікаваў дадзеныя, згодна з якімі ВУП аб’яднанай еўрапейскай супольнасці вырас амаль на 2,5% у параўнанні з 2010 годам.

Але, як заўважае EUobserver, такія паказчыкі сведчаць не аб паспяховай эканамічнай палітыцы. Хутчэй яны з’яўляюцца вынікам новай сістэмы ўліку, якая цяпер звяртае ўвагу сярод іншага на незаконны абарот наркотыкаў, прастытуцыю і кантрабанду. Кастрычнік – першы месяц, калі краіны ЕЗ мусяць падаць статыстычныя дадзеныя паводле новых правілаў.

Брытанскі офіс нацыянальнай статыстыкі мяркуе, што выдаткі брытанцаў на прастытуцыю і нелегальныя наркотыкі ўзмацняе эканоміку Вялікай Брытаніі на 13,8 млрд еўра.

ЗША выкарыстоўваюць аналагічныя новыя правілы са жніўня 2013 года, што, паводле Еўрастату, раздула эканамічныя паказчыкі гэтай краіны на 3%.

ЗК, belsat.eu, паводле EUobserver

Стужка навінаў