«Вунь ідзе педалька брытанская»


Расейскія псеўдафанаты збілі англічаніна ў касцюме колераў нацыянальнага сцягу.

Заўзятары з Расеі выклалі ў сеціва відэа, на якім бачна, як некалькі мужчынаў б’юць нагамі ангельскага фаната, смяюцца і крычаць у след: «Sorry, man».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=qVPalg5sZW4″][vc_column_text]Чытайце таксама >>> У Марсэлі пабіліся расейскія ды англійскія футбольныя фанаты

Нагадаем, што перад матчам Расея–Англія ў межах чэмпіянату Еўропы па футболе, адбылася бойка паміж фанатамі. У выніку закалотаў 11 чэрвеня пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. За беспарадкі УЭФА ўмоўна дыскваліфікавалі Расею да канца Еўра-2016 з папярэджаннем, што адтэрмінаваная дыскваліфікацыя ператворыцца ў рэальную ў выпадку паўтарэння закалотаў і гвалту з боку заўзятараў.

14 чэрвеня памёр ангельскі заўзятар, якога моцна збілі падчас бойкі ў Марсэлі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік расейскага консульства ў Францыі.

Глядзіце таксама >>> Французская паліцыя ўжыла пярцовы і слезацечны газ супраць ангельскіх заўзятараў

Пасля бойкі ў Марсэлі некаторыя суполкі расейскіх фанатаў пачалі апраўдваць дзеянні сваіх калегаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”213250″ img_size=”large”][vc_column_text]Галоўны рэдактар расейскай радыёстанцыі «Говорит Москва» Сяргей Дарэнка назваў расейскіх футбалістаў «лайном» і пахваліў расейскіх заўзятараў, за тое, што тыя «адмяцелілі брытанцаў». Пра гэта журналіст заявіў 14 чэрвеня пасля паразы расейскай зборнай у матчы са Славакіяй (1:2).[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=q1Yei1Bp_KA”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў