Вугорская тэлежурналістка збівала нагамі сірыйскіх уцекачоў


Некалькі дзясяткаў уцекачоў прарвалі кардон паліцыі вакол аднаго з лагераў у Вугоршчыне. На месцы былі некалькі тэлежарналістаў. На відэа бачна, як жанчына з камерай у руках «дапамагае» паліцыянтам: б’е нагамі ўцекачоў ды ставіць падножкі. Пасля інцыдэнту тэлежурналістку звольнілі.

Тэлеаператарка Пэтра Лазло (Petra Lazlo) здымала сюжэт для мясцовага тэлеканалу L1. На наступны дзень кіраўніцтва тэлеканалу абвесціла, што тэлежурналістку звольнілі за недапушчальныя дзеянні.

Тысячы ўцекачоў спрабуюць праз Вугоршчыну трапіць у Нямеччыну ды Аўстрыю. Вугорскі ўрад заняў жорсткую пазіцыю ў дачыненні перасяленцаў, прэм’ер-міністр Віктор Орбан перакананы, што большасць уцекачоў з’яўляюцца «эканамічнымі мігрантамі», што шукаюць больш камфортных умоваў для жыцця ў той час як на радзіме ім нічога не пагражае.

Вугорскае дзяржаўнае тэлебачанне атрымала рэканмендацыі па асвятленню праблемы, у прыватнасці, журналістам і рэдактарам загадалі пазбягаць у відэарэпартажах пра ўцекачоў «празмернага паказу дзяцей уцекачоў», каб «не маніпуляваць настроямі».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары