У Расеі школьніца адкрыла стральбу: 7 пацярпелых


Сямёра вучняў 7-га класа пацярпелі ў выніку страляніны ў школе ў горадзе Шадрынск Курганскай вобласці.

Раніцай 21 сакавіка вучаніца 13 гадоў падчас перапынку адкрыла стральбу з пнеўматычнага пісталета, які належыць яе бацьку.

Пацярпелыя абышліся сінякамі і толькі адзін з вучняў атрымаў раненне ў скронь і быў шпіталізаваны.

Па словах аднаго з навучэнцаў школы, напад быў спланаваным. Яго арганізавалі тры вучаніцы, таксама якія мелі пры сабе нажы.

«Адна дзяўчынка сказала, што ёй дрэнна, каб яе праводзілі да медыка. А іншая дзяўчынка закрыла кабінет у той час, як настаўнік праводзіў першую – гэта значыць у іх быў план », – распавёў вучань выданню Znak.com.

З пачатку 2018 года ў Расеі гэта ўжо трэці напад у школах. Раней у Пярмі двое вучняў з нажамі паранілі 15 чалавек. Ва Улан-Удэ дзевяцікласнік падпаліў кабінет і параніў семярых чалавек тапаром.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў