Восем уцекачоў з Турцыі атрымалі ў Грэцыі па два месяцы турмы


Тэрміны – умоўныя. Затрыманыя будуць сядзець пад арыштам, пакуль Грэцыя разглядае іх просьбы аб палітычным прытулку.

Восем турэцкіх вайскоўцаў, якія пасля няўдалай спробы перавароту збеглі ў Грэцыю на верталёце, прысуджаныя грэцкім судом да двух месяцаў турэмнага зняволення ўмоўна за незаконнае перасячэнне мяжы. Затрыманыя застануцца пад арыштам да таго часу, пакуль не будзе разгледжаная іх заява аб палітычным прытулку.

Турэцкія вайскоўцы здзейснілі пасадку ў горадзе Александруполіс у суботу раніцай пасля таго, як стала зразумела, што спроба путчу правалілася. Акрамя незаконнага перасячэння мяжы, пілота абвінавацілі ў парушэнні правілаў палётаў у паветранай прасторы Грэцыі, але суд апраўдаў яго паводле гэтага артыкулу.

Адвакат турэцкіх вайскоўцаў заявіў у судзе, што яго падабаронныя будуць забітыя ў выпадку іх высылкі на радзіму.

ДД, belsat.eu паводле Al Jazeera

Стужка навінаў