Восем куляў у спіну. У ЗША паліцэйскі забіў афраамерыканца


Інцыдэнт адбыўся 4 красавіка ў Паўднёвай Караліне, аднак толькі цяпер у сеціве з’явілася відэа трагедыі. 33-гадоваму афіцэру паліцыі прад’яўлена абвінавачванне ў забойстве.

Паводле матэрыялаў следства, праваахоўнік баяўся за сваё жыццё. Аднак на відэазапісе выпадковых сведкаў трагедыі бачна, што паліцыянт Майкл Слэджэр спыніў мясцовага жыхара Уолтэра Скота на дарозе з-за разбітай задняй фары.

Далей паміж паліцыянтам і мужчынам адбылася патасоўка. Афраамерыканец пачаў уцякаць. Тады паліцэйскі пачаў страляць у яго з табельнай зброі, выпусціўшы ў спіну Скота 8 куляў. Сам Слэджэр сцвярджае, што ў мужчыны быў электрашокер і ён аказваў супраціўленне.

На відэа ж бачна, што пасля страляніны паліцэйскі падбяжаў да цела Скота і падкінуў яму цёмны прадмет. Цяпер ФБР і Міністэрства юстыцыі ЗША праводзяць расследаванне справы.

Гэты выпадак можа вызваць новую хвалю агрэсіі ў амерыканскіх гарадах, як гэта было пасля забойстваў чарнаскурых Майкла Браўна і Эрыка Гарнера, піша New York Times.

Сотні людзей выйшлі на вуліцы Лос-Анджэлесу, каб выказаць сваю незадаволенасць самавольства вартаўнікоў парадку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў