«За гэта чыноўнікаў і ненавідзіць часам народ». Лукашэнка заўважыў паказуху


Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў якасць працы мясцовых органаў улады і кіраўніцтва прамысловай галіны па развіцці Аршанскага інструментальнага заводу.

Як паведамляе ягоная прэс-служба, Лукашэнка звярнуў увагу, што нават спробы навесці парадак на тэрыторыі вакол заводу не прынеслі належнага выніку – усё было зроблена няякасна.

Аршанскі інструментальны завод падчас рэканструкцыі. 2017 год. Фота — Белсат

«Не любіце вы людзей, як і не любіце вы завод. Калі ўжо робіце тут нейкую паказуху, зрабіце бардзюр, але навошта ў траву класці асфальт. Гэта што, культура? Вось за гэта чыноўнікаў і ненавідзіць часам народ – за вашы бязладнасць і бязладдзе», – сказаў ён, наведваючы завод у Воршы.

Аршанскі інструментальны завод падчас рэканструкцыі. 2017 год. Фота — Белсат

Пазней Лукашэнка ўзгадаў і пра міністра прамысловасці Віталя Воўка:

«Хутчэй за ўсё, міністра сюды накіруем да цябе працаваць, – сказаў ён, звяртаючыся да дырэктара заводу Уладзіслава Бардюкова, – У яго выбар адзін: або турма, або сюды, – публічна пра гэта кажу. Пакуль двойка з мінусам і да цябе прэтэнзіяў мора. Ніколі не займайся ашуканствам. Ты – малады кіраўнік. Ты тут галоўны. Не дай бог, я перад новым годам прыеду, і маё вока ўчэпіцца дзесьці за нешта. Ты ведаеш, што будзе».

Аршанскі інструментальны завод падчас рэканструкцыі. 2017 год. Фота — Белсат

Лукашэнка заявіў, што з заўтрашняга дня міністр Воўка адпраўляецца працаваць на аршанскі завод.

Аршанскі інструментальны завод падчас рэканструкцыі. 2017 год. Фота — Белсат

Ён таксама быў незадаволены станам вытворчых памяшканняў. «Хіба гэта працоўныя месцы?! Вязніца нейкая! Катаржныя людзі працуюць за 200 долараў у месяц!» – цытуе Лукашэнку БелТА.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў