«Вораг» Шварцэнэгера грае галоўную ролю ва ўкраінскім фільме


Галівудскі актор Патрык Роберт (робат Т1000 у фільме «Тэрмінатар-2) грае галоўную ролю ў фільме «Захар Беркут» рэжысёра Ахтэма Сеітаблаева.

Кампанія «Kinorob» паведамляе ў сваім «Facebook’у», што на здымачнай пляцоўцы разам з Ахтэмам Сеітаблаевым будзе працаваць рэжысёр Джон Він, які працаваў разам з Гіллерма дэль Тора і меў досвед супрацы з кампаніяй «Marvel».

Здымачная група «Захар Беркут» Фота – 112.ua

Паводле сюжэту «Захар Беркут» (аднайменная аповесць Івана Франко), мангольская арда на чале з ханам Бурундзі ідзе на захад, знішчаючы ўсё на сваім шляху. У падножжа Карпацкіх гор арда разбівае лагер, у які ўначы прабіраюцца мясцовыя паляўнічыя – браты Беркуты і вызваляюць палонных. Хан вырашае адпомсціць.



Патрык Роберт у Карпатах.

Фільм з’явіцца ў пракаце ў 2019 годзе.

Больш інфармацыі пра актораў, якія граюць у «Захар Беркут», можна знайсці ТУТ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў