Вольскі зняў кліп пра «100 гадоў самоты»


Спявак прадстаўляе гэтую песню, як дэпрэсіўную і ў той жа час аптымістычную. На яе стварэнне музыка натхніўся «сітуацыяй у краіне».

Гэтую песню ўпершыню на публіку Вольскі сыграў падчас канцэрту ў Ню-Ёрку 28 сакавіка 2012. Сёння яна атрымала сваё відэаўвасабленне ў кліпе пад назвай «Маё каханне».

Кліп здымалі ў Нідзе (Літва) – на беразе мора, а таксама ў лесе, што пацярпеў ад пажару. Ролі ў ім сыгралі літоўскія акторы, піша tuzin.fm.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары