«Вольнае Паветра» вяртаецца ў «Шаблі»


16 ліпеня на вядомым хутары «Шаблі» ў Валожынскім раёне пройдзе ўжо 8 фестываль новага этна.

Пад адкрытым небам збяруцца аўтэнтычныя выканаўцы фальклору і сучасныя музыкі, якія праз сваю музыку даносяць традыцыі ў сучасным гучанні.

Што застаецца нязменным – арыентаванасць фестывалю на прасоўванне беларускай культуры.

Сёлета намётавы гарадок зменіць прапіску, сцэна будзе толькі на версе, а пагоркі зоймуць экстрэмальныя актыўнасці. Ужо змантаваная пляцоўка для запуску зорбу. Гасцей чакаюць танцы, спевы, катанні на тралеі, зорбах, парапланы і паветраныя змеі, а таксама традыцыйны турнір па кіданні кізякоў.

Праграма фестываля тут.

belsat.eu

Стужка навінаў