«Volkswagen» забараніў аўтадылерам прадаваць свае грузавікі і аўтобусы ў Крыме


Пра гэта паведамляе расейскае выданне vedomosti.ru, журналісты якога азнаёміліся з лістом, што прыйшоў у кампанію «Фольскваген груп рус». Атрыманне такога ліста пацвердзілі два іншыя аўтадылеры. У «Фольксваген груп рус» з выданнем адмовіліся абмяркоўваць гэтую забарону і не пацвердзілі атрыманне ліста.

Блізкі да кампаніі «Volkswagen» суразмоўца vedomosti.ru адзначыў, што нічога новага ў гэтым лісце няма і што з моманту ўвядзення супраць Расеі санкцыяў машыны спецпрызначэння, а таксама грузавікі «Volkswagen», «Audi», «Skoda» на паўвостраў не пастаўляюцца.

«Volkswagen» не робіць у Расеі спецтэхніку, у асноўным – легкавыя аўтамабілі, кажа аналітык кампаніі «Атон» Міхаіл Ганелін. У Крым падобная тэхніка не пастаўляецца, адзначае ён. Ягоныя словы пацвярджаюць статыстычныя звесткі з сайту расейскай мытні.

ЮВ, belsat.eu, паводле vedomosti.ru

Глядзі таксама
Каментары