Вольгу Нікалайчык затрымалі і вывезлі ў невядомым накірунку


Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца актывістка.

Пра затрыманне ў Facebook паведаміў ейны паплечнік Леанід Кулакоў 4 верасня ўвечары.

«Сёння а 19:20 на вул. Валгаградскай каля паштовага аддзялення была затрыманая Вольга Нікалайчык. Да яе падышоў чалавек у цывільным, паказаў пасведчанне. Потым пасадзіў яе ў сіні бус і павёз у невядомы кірунку», – напісаў актывіст.

 

Вольга Нікалайчык змагла патэлефанаваць і пацвердзіць факт затрымання сваёй сяброўцы Наталлі Міцкевіч. Яна напісала, што Нікалайчык не ведае, куды яе вязуць.

У Вольгі Нікалайчык застаюцца нясплочаныя штрафы за папярэднія акцыі.

Раней актывістку асудзілі на 10 содняў за акцыю салідарнасці з палітвязьнямі і супраць вайсковых баз Расеі напрыканцы чэрвеня ў Менску.

Днямі з-за кратаў выйшаў Мікалай Статкевіч, які адбыў 5 содняў за акцыю 30 сакавіка.

У палітыка застаюцца 15 «неадседжаных» содняў за акцыю 3 ліпеня, але пакуль невядома, калі ўлада вырашыць свяршыць «правасуддзе». 8 верасня Мікалай Статкевіч заклікае ўсіх выходзіць на акцыю супраць вучэнняў «Захад-2017» на Кастрычніцкую плошчу. Вядомы план акцыі.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары