Вольгу Мікалайчык ноч пратрымалі ў пастарунку


Пра гэта распавёў Павел Севярынец на акцыі каля рэстарану, які збіраліся адчыняць 1 чэрвеня ў Курапатах.

Палітык распавёў, што ёй не давалі вады і склалі пратакол за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Вольгу Мікалайчык затрымалі 31 траўня позна ўвечары. Да яе пад’ехаў белы мікрааўтобус з міліцыянтамі ў цывільным і запіхнулі яе ў машыну. Актывістку павезлі ў Савецкі РУУС.

Пакуль сама актывістка недасяжная.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў