Вольгу Чайчыц зноў аштрафавалі. Cума штрафаў журналісткі з пачатку года – больш за $ 3600


Журналістку асудзілі за сюжэт пра марш супраць АЭС у Заслаўі, які выйшаў у эфіры «Белсату».

Суд Дзяржынскага раёну прызначыў 40 базавых велічыняў (980 рублёў) штрафу «за працу без акрэдытацыі» (арт. 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях Беларусі).

Сюжэт, за які пакаралі журналістку

Гэта ўжо восьмы штраф Вольгі Чайчыц у гэтым годзе. Летась яе штрафавалі сем разоў. Сума штрафаў журналісткі з пачатку года складае 7227,5 рублёў (амаль $ 3600).

Рашэнне прымаў суддзя Крупец С.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў