Вольгу Чайчыц выклікаюць у РАУС праз сюжэт пра паборы на лідскім рынку


Журналістку Вольгу Чайчыц выклікалі ў Лідскі РАУС як асобу, у адносінах да якой вядзецца адміністратыўны працэс. Гаворка ідзе пра складанне пратаколу паводле арт. 22.9 (парушэнне закону аб СМІ).

Падставай для чарговага адміністратыўнага пераследу стаў сюжэт тэлеканалу «Белсат» аб праблемах прадпрымальнікаў, што працуюць на рынку ў Лідзе.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), 94 % штрафаў паводле адміністратыўных справаў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ сёлета прыпалі на журналістаў «Белсату».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў