Вольгу Чайчыц будуць судзіць за сюжэт пра паборы на лідскім рынку


Журналістку Вольгу Чайчыц будуць у чарговы раз судзіць за «парушэнне заканадаўства аб СМІ» (ч. 2 арт. 22.9 КаАП).

Падставай для новага адміністратыўнага пераследу стаў сюжэт тэлеканалу «Белсат» аб праблемах прадпрымальнікаў, што працуюць на рынку ў Лідзе.

Разгляд справы адбудзецца ў судзе Лідскага раёну 18 студзеня а 12-й.

Чайчиц О.В. Суд Лидского района (судья С.Н.Пипко, каб.36, тел.520783) вызывает Вас 18.01.2018г. к 12.00час. в качестве…

Opublikowany przez Volhę Chaichyts Wtorek, 9 stycznia 2018

Нагадаем, паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі толькі за 2017 год журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), 94 % штрафаў паводле адміністратыўных справаў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ летась прыпалі на журналістаў «Белсату».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў