«Волга» трапіла пад цягнік на пераездзе. Загінулі кіроўца і пасажыр


Трагедыя здарылася 3 ліпеня на чыгуначным пераездзе па вуліцы Пушкіна ў Слоніме.

Грузавы састаў з 66 вагонаў, які ехаў з Баранавічаў у Ваўкавыск, пратараніў «Волгу-3110». 63-гадовы кіроўца не прапусціў цягнік і выехаў на рэйкі.

Разам з ім у аўта былі дзве асобы. Ягоная жонка таксама загінула, яшчэ адна 69-гадовая пасажырка ў рэанімацыі. Усе пацярпелыя – мясцовыя жыхары на пенсіі.

У сацыяльных сетках відавочцы пішуць, што аўта працягнула па рэйках больш за 300 метраў.

Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў