Волчак: Ваяваць на баку ДНР – гэта наагул варʼяцтва

video

15 лютага Беларусь адзначала ўгодкі вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Прайшло 28 гадоў. 

Прыкладна 700 нашых суайчыннікаў не вярнуліся з Афганскай вайны і прыкладна столькі ж праз яе сталі інвалідамі.

«Тры месяцы вучэбкі, яшчэ месяц – на баявую аператыўную падрыхтоўку, і ўсё, цябе адпраўлялі на тэрыторыю Афганістана і ты павінен быў выконваць адказнаеныя складаныя аперацыі», – рапавядае праваабаронца Алег Волчак, удзельнік вайны ў Афганістане.

Што трэба ведаць пра вайну ў Афганістане, каб беларусы цяпер не прымалі ўдзел у канфліктах іншых краінаў?

«Я назіраю, чытаю, як шмат маладзёнаў, радыкальных. […] Сёння ісці ў нейкія незразумелыя, няясныя фарміраванні ваенныя, дзесьці ваяваць, служыць – гэта наўпрост не прагматычна».

Спадар Алег лічыць, што праца наймітам – гэта «фактычна гэта выкінутыя гады і шлях у нікуды»: ці загінеш, ці статус будзе непацверджаны, або пад пытаннем, ці трапіш пад крымінальную справу – той краіны або па нашых, беларускіх, законах.

«Ваяваць на баку Данбасу, ДНР – гэта наагул варʼяцтва. Фактычна ты можаш не выйсці адтуль жывым. Таму што ты не будзеш патрэбен ні Расеі потым. Расея нікога не ўпускае пасля гэтай вайны – навошта ім гэтыя найміты? Цябе не пусцяць ва Украіну. Ты не выедзеш [з тэрыторыі сепаратыстаў – рэд.]. То бок, гэта замкнёнае кола».

Глядзіце відэакаментар Алега Волчака

Глядзі таксама
Каментары