«Укантакце» – самы наведвальны рэсурс Украіны, не зважаючы на блакаванне


Нягледзячы на ўказ Парашэнкі аб блакаванні буйных расейскіх сайтаў, сацсетка застаецца самым папулярным інтэрнэт-рэсурсам ува Украіне. Пры гэтым трафік з Украіны значна скараціўся.

Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на дадзеныя SimilarWeb.

  •  У Кіеве прыдумалі новы «start-up»: аднаўляць доступ да забароненых сацсетак

Колькасць наведванняў украінскіх карыстальнікаў «Укантакце» зменшыліся на 15,37% у параўнанні з красавіком. Іншыя расейскія рэсурсы, заблакаваныя ўказам – «Аднакласнікі», «Яндэкс» і Mail.Ru – таксама захавалі свае пазіцыі, але іх наведваемасць троху ўпала.

Былы кіраўнік «Яндэкса» ўва Украіне Сяргей Пятрэнка лічыць, што поўнае блакаванне расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў немагчымае тэхнічна.

«Калі буйныя правайдары, якія валодаюць тэхнічнай магчымасцю, зачынілі доступ хутка (і то далёка не ўсе), то невялікія – а ўсяго ўва Украіне больш за 6 тысяч правайдэраў – да гэтага часу гэтага не зрабілі», – сцвярджае ён.

16 траўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Савету нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні персанальных санкцыяў супраць расейскіх кампаніяў і грамадзянаў. У санкцыйныя спісе – 467 юрыдычных і 1228 фізічных асобаў. У чорны спіс увайшлі такія інтэрнэт-кампаніі, як Mail.ru Group, сацсеткі «Вконтакте» і «Аднакласнікі».

Для поўнага блакавання расейскіх сайтаў спатрэбіцца каля двух гадоў і $ 1 млрд.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары