Віцябляне пра замежныя крэдыты Беларусі: Не можам зарабляць, будзем пазычаць


Журналісты «Белсату» распыталі мінакоў на вуліцах Віцебску, як яны ставяцца да замежных крэдытаў Беларусі.

«Гэта ненармальна, але я не бачу альтэрнатывы. Самае крыўднае, што альтэрнатывы не бачаць там зверху. Яны прывыклі жыць у доўг, ім добра, а нам прыходзіцца падстройвацца пад іх», – выказвае думку адзін з мінакоў.

«Дрэнна стаўлюся, як і ўсе беларускія людзі. Гэта непрыемна на душы: бярэш, бярэш, бярэш. А пасля аддаеш, аддаеш, аддаеш»., – кажа жанчына.

«Не можам зарабляць, будзем пазычаць», – лічыць малады мужчына.

«Нашыя дзеці будуць аддаваць, і праўнукі, і ўсе на свеце», – адказвае на пытанне яшчэ адзін мінак.

Больш меркаванняў у відэаматэрыяле.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары