Віцебскія камунальнікі ператварылі дрэвы на набярэжнай Дзвіны ў слупы (ФОТАФАКТ)


Гэтым разам пад топінг (абразанне крон) падпалі дрэвы паміж заапаркам і будынкам КДБ.

Такое радыяльнае абразанне, якую многія эколагі лічаць варварскай, у стане перанесці не ўсе пароды дрэў, аднак у Віцебску яе ўжываюць нават да ліпаў.

tooping-03-600x399

Пры топінгу абразаюць верхнюю частку дрэва да ўзроўню ад 4 да 9 метраў над зямлёй, у выніку замест дрэва застаецца малапрывабны слуп.

Звычайна гэты ўпадабаны метад камунальныя службы практыкуюць вясной, калі, з пачаткам руху соку, спячыя пупышкі на ствале могуць пачаць прарастаць у новыя галіны.

ДР belsat.eu паводле vitebsk.greenbelarus.info

Стужка навінаў