Віцэ-прэмʼер Польшчы прыедзе ў Беларусь


Польская дэлегацыя на чале з віцэ-прэмʼерам – міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэушам Маравецкім запланаваны на 24 кастрычніка, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык падчас брыфінгу ў Менску.

«Намеснік кіраўніка польскага ўрада прыме ўдзел у адкрыцці ХХ беларуска-польскага эканамічнага форуму «Добрасуседства», а таксама ўзначаліць польскую дэлегацыю на 4-м паседжанні сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічнай супрацы. З беларускага боку гэтую камісію ўзначальвае намеснік прэмʼер-міністра Міхаіл Русы», – паведаміў Мірончык.

У межах візіту адбудуцца сустрэчы кіраўніка польскай дэлегацыі з шэрагам беларускіх афіцыйных асобаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў