Віцэ-прэм'ер Русы: Слімак і жаба маюць для Беларусі высокі экспартны патэнцыял


Вінаградны слімак і зялёная жаба маюць для Беларусі высокі экспартны патэнцыял. Такое меркаванне выказаў на сумесным пасяджэнні палат беларускага парламенту віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы.

Віцэ-прэмʼер выказаў упэўненасць, што ў Беларусі не варта пакідаць без увагі прамысловае развядзенне і продаж экзатычных відаў жывёльнай сыравіны. «Вінаградны слімак, даўгакрылы рак, матыль, зялёная жаба маюць высокі экспартны патэнцыял. Але іх запасы асвойваюцца пакуль у недастатковым абʼёме», – цытуе Міхаіла Русага дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Нарыхтоўкі гэтых рэсурсаў прыносяць значныя дывідэнды ў першую чаргу ў мясцовыя бюджэты. Напрыклад, на аўкцыёнах кошт лота за слімака даходзіць да дэнамінаваных Br 5,5 тыс. за 1 кг.

Раней кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт агучыў, што беларусы, у сілу сваёй сквапнасці і нядобрасумленнасці, дадаюць у натуральнае малако – сухое, а пішуць – што яно цалкам натуральнае. Міхаіл Русы заўважыў на гэта: па-першае, разбавіць малако ў ходзе пастэрызацыі немагчыма тэхнічна, бо ўся аўтаматыка герметызаваная. А па-другое, гэта не мае сэнсу, бо сухое малако даражэйшае, чым натуральнае, і яго выгадней прадаваць асобна.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў