Віцэ-прэм’ер Русы хоча звязаць авіярэйсам Менск і Кішынэў


У Беларусь прыбыў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, сустракаў яго намеснік прэм’ера Беларусі Міхаіл Русы.

Сустракаючы малдаўскага прэзідэнта, віцэ-прэм’ер заявіў, што сталіцы краінаў можа звязаць прамы авіярэйс, паведамляе БелТА.

«Цяпер самалётам у Кішынэў можна дабрацца толькі праз Кіеў ці Маскву. Прапрацоўваем пытанне, каб да верасня знайсці рашэнне па авіяспалучэнні. Гэта дасць магчымасць і працаваць бізнесу, і перахапіць транзітныя плыні, і развіваць турызм», – адзначыў Міхаіл Русы.

Візіт Ігара Дадона працягнецца да 14 ліпеня, на 13 ліпеня запланаваная сустрэча кіраўніка Малдовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

У Беларусі Ігар Дадон наведае некалькі прадпрыемстваў, сярод якіх Менскі трактарны завод, ААТ «Белкамунмаш» і агракамбінат «Дзяржынскі».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў