Віцэ-міністр энергетыкі Літвы: Ветравыя млыны акупляюцца за 10-12 гадоў


Усё больш краінаў ад атамнай энергіі на карысць прыроднай. Пра правы карыстання энергіі ветру «Белсат» паразмаўляў з віцэ-міністрам энергетыкі Літвы Відмантасам Мацявічусам.

– Якая статыстыка развіцця ветравой электраэнергіі ў Літве?

– У законе прапісана, што мы будзем стымуляваць вытворчасць электраэнергіі з ветравых млыноў пакуль яны не дасягнуць моцы 500 МВт. На дадзены момант збудавана ўжо каля 400 МВт. Гэта ветраныя паркі ды асобныя млыны. Ёсць каля 130 ветравых млыноў і каля 20 паркаў. Ветравы парк – гэта комплекс млыноў. Самы вялікі – 75 МВт. Сёлета развіццё плануюць скончыць. Літоўскі парламент павінен прыняць рашэнне ці будуць далей іх развіваць. Сярэдняе спажыванне ў Літве – 1200-1800 МВт. Калі лічыць 400 МВТ, дык гэта 25 %.

Ветравая энергія ў Беларусі

– На колькі гэты паказнік вырас за апошні час?

– Практычна калі мы ўвялі ў эксплуатацыю разам з Польшчаю і Швецыяй, у нас 70 % энергіі ідзе на імпарт, а 30 % вытвараецца на мясцовых крыніцах. Ветравыя млыны складаюць каля 20 % ад генераванай моцы, але не ад той, якую спажываюць.

– Ці мае ветравая электраэнергія эканамічнае абгрунтаванне?

– Адназначна адказаць на гэтае пытанне цяжка, таму што на гэта ўплывае шмат фактараў. Асноўнае – гэта абавязацельства ЕЗ, што трэба змяншаць выкіды парніковага газу. Парніковы газ найбольш выкідваецца на цеплавых электрастанцыях. І мы абяцалі, што да 2020 года мы будзем вытвараць не менш 23 % пярвічнай энергіі з аднаўляльных крыніцаў, у тым ліку электраэнергія каля 20 %. Для дасягнення гэтай мэты і праграмай сцверджана 500 МВТ, якія будуць стымуляваць тых, хто будзе будаваць гэтыя млыны. Ветравыя млыны акупляюцца за 10-12 гадоў. Калі станцыя акупіцца, гэта зменшыць кошт энергіі. І мы дасягне двух мэт: знізім тарыфы і будзем вырабляць электраэнергію на мясцовых крыніцах, а таксама дасягнем мэты па аднаўляльным крыніцам.

Ганна Русінава belsat.eu

Стужка навінаў