Віталя Рымашэўскага будуць судзіць за ўдзел у акцыі недармаедаў у Бабруйску


Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пакаралі вялізным штрафам за пратэставую акцыю, што адбылася 26 лютага ў Бабруйску.

Паседжанне ў судзе Менскага раёну прызначанае на 12 красавіка.

Гэта ўжо чацвёрты суд у дачыненні да Рымашэўскага ў сувязі з яго ўдзелам у акцыях пратэсту ў апошні час.

4 і 5 красавіка палітыка аштрафавалі на 1035 і 1150 рублёў за ўдзел у «маршы раззлаваных беларусаў» у Менску 17 лютага і ў акцыі па абароне Курапатаў 24 лютага. З 11 сакавіка Рымашэўскі адбываў 15 содняў адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі 10 сакавіка ў Маладзечне.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў