Віталя Рымашэўскага аштрафавалі на 1035 рублёў


Віталь Рымашэўскі (у цэнтры) на пікеце ў Менску, 2 верасня 2016 году

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пакаралі вялізным штрафам за пратэставую акцыю, што адбылася 17 лютага ў Менску.

На падставе сведчанняў міліцыянта Віталя Рымашэўскага аштрафавалі на 45 базавых велічыняў (1035 рублёў альбо каля $ 550), паведамляецца на старонцы БХД.

Чарговы суд над Віталём Рымашэўскім за ўдзел у пратэставых акцыях адбудзецца заўтра ў судзе Савецкага раёну Менску.

10 красавіка будуць судзіць іншага лідара БХД Паўла Севярынца – за ўдзел у пікеце ў падтрымку затрыманых па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (пікет адбыўся каля будынку КДБ). Цяпер палітык знаходзіцца на «соднях» за ўдзел у акцыі ў абарону Курапат.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў