Вітальда Вашчыкоўскага ў Ваўкавыску віталі і па-беларуску, і па-польску


[/vc_column_text][vc_column_text]Падчас двухдзённага афіцыйнага візіту ў Беларусь 23 сакавіка міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі завітаў на некалькі гадзін на радзіму сваіх продкаў – у Ваўкавыск.

Перад гэтым ён наведаў Горадню: прайшоўся па цэнтральных вуліцах, наведаў Фарны касцёл і ўсклаў кветкі ля помніка Элізы Ажэшкі, назваўшы сябе «тутэйшым».

У Ваўкавыск яго цягнула не толькі вырашэнне палітычных пытанняў, але і сантыменты. Маці міністра – Міхаліна – паходзіць з Ваўкавыску. Там жыла да вайны ейная сямʼя, а дзед міністра працаваў на пошце. Пасля вайны сямʼя была вымушаная выехаць у Пётркаў-Трыбунальскі.

Глядзіце яшчэ >>> Вітальд Вашчыкоўскі: З «Белсатам» усё будзе добра

Вітальд Вашчыкоўскі: Галоўная праблема – гэта мяжа

Пра што размаўлялі Вашчыкоўскі і Лукашэнка?

Вашчыкоўскі: Пытанне акрэдытацыі «Белсату» ў Беларусі – яшчэ наперадзе

Міністр замежных справаў Польшчы ў Курапатах: абодва нашыя народы былі ахвярамі адной імперыі

На гарадской плошчы Ваўкавыску Вашчыкоўскі сфатаграфаваўся каля сімвала гораду – помніка ваўку.

Пасля невялікага экскурсу па горадзе міністр наведаў Ваўкавыскую сярэднюю школу № 8 з польскай мовай навучання, дзе вучні сустракалі высокага госця хлебам-соллю па-беларуску і па-польску.

Пасля прывітальнага слова польская моладзь выступіла перад міністрам з канцэртам.

Спадар Вашчыкоўскі пагутарыў у Ваўкавыску з мясцовымі палякамі, якія падарылі міністру гістарычныя здымкі з выглядам свайго гораду і пошты, дзе працаваў калісьці дзед міністра. Вітальд Вашчыкоўскі ветліва прыняў падарунак і ў знак падзякі сфатаграфаваўся з жыхарамі Ваўкавыску.

На спатканне з міністрам трапілі, аднак, не ўсе ахвотныя. Журналісты радыё «Рацыя» паразмаўлялі з мясцовымі палякамі, якіх не ўпусцілі ў школу, пабудаваную за польскія грошы. Дырэкцыя патлумачыла, што ўваход быў толькі для людзей з запрашэннямі, а спіс запрошаных стварылі мясцовыя ўлады.

Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Беларусь 22-23 сакавіка.

МЯ, паводле volkovysk.by. Фота Natalie Demidova и Юрый Чупрэта

Стужка навінаў