Вітальд Вашчыкоўскі: Падтрыманне для «Белсату» зменшыцца


У інтэрвʼю газеце «Rzeczpospolita» кіраўніка Міністэрства замежных справаў Польшчы запыталі, ці можа «Белсат» разлічваць на большае ці меншае падтрыманне ўраду. Вашчыкоўскі прызнаў, што фінансаванне каналу скароцяць.

«Я не маю нічога агульнага з «Белсатам», акрамя таго, што я адзін з іх донараў. Мы працягнем падтрымку. Яна будзе меншай, але дастатковай для таго, каб выжыць.У мяне ёсць абавязак фінансаваць «TVP», у прыватнасці, тэлеканал «Палонію», на якую выдаваліся меншыя сродкі, але які больш служыць польскай вонкавай палітыцы», – сказаў міністр.

Паводле Вашчыкоўкага, палякі ў Беларусі просяць уключыць «Палонію» і «TVP Культуру», а не «Белсат».

«У нас ёсць вельмі супярэчлівыя звесткі пра ўплыў «Белсату» на беларускае грамадства. Падтрымка грамадзянскай супольнасці можа ажыццяўляцца па-іншаму і больш эфектыўна», – сказаў ён.

МЗС Польшчы планавала скараціць бюджэт «Белсату» больш як на дзве траціны – з 17 да 5 мільёнаў злотых, паведаміла раней дырэктар «Белсату».

Вітальд Вашчыкоўскі раней заяўляў, «не хоча, але вымушаны» скараціць фінансаванне, бо не мае грошай на наш праект «у сувязі з іншымі заданнямі»: напрыклад, дапамогай сірыйскім уцекачам.

18 снежня Вашчыкоўскі сказаў, што польскі ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал для палякаў замежжа.

На пачатку студзеня Бэата Шыдла запэўніла кіраўніцтва «Белсату», што каналу нічога не пагражае.

belsat.eu

Стужка навінаў