Віталь Цыганкоў пра візіт Аліева ў Менск: Гэта відавочны выклік Пуціну


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGR2k5M0phbmdodlklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Раптоўны візіт, або навошта Лукашэнку спатрэбіўся стары сябар? Кіраўнік Беларусі, які ў гэтыя дні не паехаў у Маскву, прымае гасцей. Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў накіраваўся ў Менск. Афіцыйная – каб правесці перамовы і падпісаць шэраг міжнародных дамоваў. Што ж можа яшчэ стаяць за візітам?

ВІТАЛЬ ЦЫГАНКОЎ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
«Гэта відавочны выклік. Аляксандр Лукашэнка вельмі хутка адрэагаваў на тое, што ва Уладзіміра Пуціна не знайшлося часу прыняць яго ў Маскве. Ён сказаў: калі ў вас не знайшлося часу, то ў мяне знойдзецца час прыняць Аліева, які з’яўляецца найважнейшым саюзнікам Турцыі ў рэгіёне».

Вось тут, на месцы прэзідэнта Францыі, на сустрэчы з расейскім лідарам у Маскве мусіў быць Лукашэнка. Але паездку раптоўна перанеслі. І літаральна на наступны дзень – новае паведамленне: у Менск прыедзе прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў з афіцыйным і – зусім не анансаваным раней візітам.

Пра візіт напісалі суха і каротка: плануецца падпісаць міжнародныя дакументы. І раптам інфармацыя: сустрэчу абодвух лідараў пакажуць заўтра і нават у наўпроставым эфіры. Высветліць падрабязнасці мы паспрабавалі ў прэсавай службе кіраўніка Беларусі, але там нам параілі пачакаць. Такой жа стрыманаю была і рэакцыя афіцыйнага Менску наконт расейска-турэцкага канфлікту – Расею МЗС назваў братэрскай, а Турцыю – сяброўскай. Ды заклікаў да дээскалацыі. Таму адною з мэтаў сустрэчы можа быць стварэнне новай пляцоўкі для расейска-турэцкіх перамоваў.

МУБАРЫЗ РАХІМЛІ, АЗЕРБАЙДЖАНСКІ ЖУРНАЛІСТ:
«Лукашэнка адназначна выступаў за тое, каб былі добрыя дачыненні з усімі былымі рэспублікамі Савецкага Саюзу. Умоўным медыятарам ён можа быць. Але будзе абмяркоўвацца шырокі спектр пытанняў».

А вось ці закрануць пытанне новага крэдыту? Аліеў ужо неаднаразова ратаваў свайго беларускага калегу – напрыклад, напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў, падчас газавай вайны з Масквою, выручыў Лукашэнку безадсоткаваю пазыкай на 200 мільёнаў долараў. Пазней – чарговы ільготны крэдыт. Гэтым разам Баку наўрад ці здолее дапамагчы Менску ўліваннем – гаспадарка Азербайджану цяпер не ў найлепшым стане ў сувязі з абвалам коштаў на нафту. А яе Аліеў у часы цяжкіх дачыненняў з Расеяй нават абяцаў пастаўляць у Беларусь. Лукашэнку, відавочна, такі хаўруснік патрэбны – у піку Маскве.

ВІТАЛЬ ЦЫГАНКОЎ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
«Падняць сваё значэнне на восі паміж Расеяй і Захадам і тое, што называецца калі »хвост круціць сабакам« – падняць значэнне краіны і сваё ўласнае, каб мець нейкія козыры ў далейшых перамовах з Масквой».

А перамовы будуць наўрад ці лёгкія. Кіраўніку Беларусі надта патрэбная чарговая фінансавая дапамога ад Еўразійскага банку развіцця. А гэта дае Маскве падставы яшчэ ўпарцей настойваць на з’яўленні вайсковай базы ў нашай краіне. Чаго, прынамсі пакуль, Лукашэнка намагаўся пазбегчы.

Ганна Любакова, belsat.eu

Стужка навінаў