Радзівонаў забівае на апошняй секундзе – БАТЭ зноў чэмпіён (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА)


Нападнік барысаўцаў забіў гол на апошніх секундах матчу ў Гарадзеі.

Перад апошнім турам БАТЭ знаходзіўся на чале турнірнай табліцы. У матчы з «Гарадзеяй» барысаўцы прайгравалі 1: 3, але зраўнялі лік пасля 90-й хвіліны. На апошніх секундах матчу вырашальны гол забіў Віталь Радзівонаў.

За кошт нічыёй (3: 3) барысаўцы захавалі першынство, стаўшы чэмпіёнамі ў 14-ы раз.

Срэбраныя медалі заваявалі менскія «Дынама» бронзавы – салігорскі «Шахцёр».

ДД; фота – Васіль Федосенка/Reuters

Стужка навінаў