На Дзень Волі – у цішотцы з «Пагоняй» ад Віталя Гуркова


Фота : Facebook Vital Hurkou

Музыкант Brutto і дзесяціразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў збірае грошы на свой праект на краудфандынгавай платформе Talaka.by.

«Сёння сімвал «Пагоні» набыў устойлівы эпатажна-задзірлівы або аднаразовы і спрошчаны імідж, які падыходзіць толькі спартовым фанам ды цінэйджарам», – паведамляецца на старонцы праекту.

Віталь мае намер змяніць гэтую тэндэнцыю праз выраб стылёвых і якасных рэчаў з традыцыйнай геральдыкай.

Падтрымаць праект можна праз замову аднаго з вырабаў: цішоткі, світшоты або ваярскія талеры з геральдыкай. Герб будзе стылізаваны пад ўзор 1575 года.

«Мы хочам, каб Пагоня, Калюмны, магдэбургскія гербы гарадоў і мястэчак – багацце геральдычнай спадчыны нашага краю – сталі часткай культурнага кантэксту Беларусі. Ані безаблічна-афіцыйныя. Ані эпатажна-цінэйджэрскія. Усе гэта ўжо ёсць. Мы хочам, каб гэтая сімволіка асацыявалася са словамі «стыль», «трэнд», «прэстыж», «якасць». Добрыя звычайныя рэчы для добрых звычайных людзей».

Праект закрываецца 20 сакавіка, на гэты момант сабрана каля 41% сродкаў. Вырабы можна атрымаць па пошце ў Беларусі або забраць асабіста.

ВЧ

Глядзі таксама
Каментары