Віталь Гуркоў выйшаў на ўзнагароджанне з Пагоняю і дзяржаўным сцягам. Фотафакт

photo

Віталь Гуркоў з «Пагоняй» на футболцы падчас афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання. Фота facebook.com/symbalby

Нацыянальны беларускі сімвал – Пагоню – меў на футболцы падчас узнагароджання чэмпіён свету па муай-тай беларус Віталь Гуркоў.

Здымак апублікавала ў «Фэйсбуку» суполка Symbal.by. Там жа было апублікаванае фота Віталя Гуркова, які трымае з прыяцелем расцяжку з назвай гурта «Brutto», у якім выступае, ды бел-чырвона-белым сцягам.

У фінале чэмпіянату свету па тайскім боксе, які праходзіць у шведскім Ёншэпінгу (Jonkoping), Віталь Гуркоў перамог Экапхана Самбунсаба з Тайланду, які не саступаў нікому цягам чатырох гадоў.

На гэты турнір Гуркоў мог не трапіць: сродкаў на ягоную паездку ў Міністэрства спорту не было. За лічаныя гадзіны беларусы скінуліся грашыма і сабралі Br 68 млн, ад якіх Гуркоў адмовіўся.

На пачатку траўня Міністэрства спорту заявіла, што грошы ўсё ж знайшліся.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары