Віталь Гуркоў выйграў золата на Сусветных гульнях-2017


Сёння, 30 ліпеня, ва Уроцлаве беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў перамог у фінале турніру па муай-тай у рамках Сусветных гульняў-2017.

У вагавой катэгорыі 75 кг беларус Віталь Гуркоў у фінале сустрэўся з украінцам Васілём Сарокіным, які 29 ліпеня ўпэўнена перамог чэмпіёна свету-2017 Івана Грыгорʼева.

У першым раўндзе беларус быў лепшы практычна ва ўсіх кампанентах, у другім – саступіў, а ў трэцім – здолеў змяніць тактыку і дамагчыся цяжкай перамогі, паведамляе by.tribuna.com.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў