Стары Новы год на «Белсаце» (тэлешоу)

video

У стары Новы год праглядаем навагодняе шоу «Белсату» – гіты беларускіх зорак музыкі ў аранжыроўках найлепшага джазавага гурта краіны «Aplle Tea»!


Віншуем вас з 2018-м і запрашаем на незвычайны навагодні канцэрт!

Спадзяемся, вы падрыхтаваліся да сустрэчы Новага году паводле рэкамендацыяў праграмы «”Прыват” з Валярынай Куставай» ды развучылі прыпеўкі Віктара Шукеловіча з апошняга выдання праграмы «Вяскоўцы».

А пакуль будзеце гатаваць салаткі, уключыце наш леташні навагодні канцэрт, і справа пойдзе хутчэй!

Ну і 31 снежня а 23:30 вас чакае наш галоўны навагодні сюрпрыз: у навагоднюю ноч на «Белсаце» будзе гучаць джаз! Глядзіце трансляцыю праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Упершыню свае гіты ў новых аранжыроўках найлепшага джазавага гурта Беларусі «Aplle Tea» выканаюць зоркі беларускае музыкі. Сустракаць гасцей будуць Віктар Шукеловіч і Валярына Кустава, якія згадаюць падзеі апошніх 10 гадоў, якія нас здзівілі ці парадавалі. Будзе шмат неспадзяванак!

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары