Vinsent: Ніякіх кампрамісаў! Толькі беларускамоўны рэп!


Беларускі рэпер Vinsent распавёў belsat.eu, чаму барацьба за беларускую мову важнейшая, чымся барацьба за ўладу. А таксама патлумачыў, у чым розніца паміж ім ды Максам Каржом.

Спампаваць і паслухаць альбом «Vir» можна тут >>>

Не варта мяне параўноўваць з Максам Каржом, бо Максім робіць расейскі рэп, які можа быць запісаны ў Пермі, Чэлябінску і нават у Менску. А я раблю беларускі рэп. Гэта зусім розныя рэчы.

Беларускі расейскамоўны рэп не ёсць беларускім у тваім разуменні?

– Прыкол у тым, што калі беларускі расейскамоўны трэк паставяць на радыё Бі-Бі-Сі, то яго ўсё роўна будуць называць «russian rap». Я асабіста з гэтым сустракаўся. Я супраць расейскай культуры нічога не маю. Яна мне вельмі цікавая, але не трэба спіхваць усё на асяроддзе і ўвесь час шукаць для сабе апраўданні.

Макс Корж робіць расейскі рэп?

– Усё проста. Вось, напрыклад, польскі рэп – гэта рэп на польскай мове. Ні на нямецкай, ні на расейскай. Адным словам, беларускі рэп павінен быць беларускім. А Макс робіць расейскі рэп. Я з ім, дарэчы, даўно знаёмы. Памятаю, калі Максім яшчэ жыў у Менску на Пушкінскай. Мы прыходзілі да яго, а там такая хата дабітая была. Я ў інтэрнаце жыў, і мы нават разам біты нейкія круцілі. Цяпер рэдка бачымся.

Ну добра. А што адбываецца цяпер на ўласна беларускай рэп-сцэне? Я акрамя «ЧпБ», «Вожыка», SP Kava і цябе больш нікога не ведаю, хоць і цікаўлюся рэпам з 16-ці гадоў.

– Нічога не адбываецца. Ты пералічыў амаль што ўсіх беларускіх рэпераў. Няма пра што распавесці, але рэспект усім, хто штосьці робіць. Беларускі рэп з’явіўся зусім нядаўна. Калі не памыляюся, гісторыя беларускага рэпу пачалася ў 1995 г., пасля таго, як «ТС-52» выпусцілі на касеце трэк «Наша Сіла».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGd3dzemh0LUxKRnMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Мне падаецца, што раней ты рабіў такі лірычны рэп. І прызнаюся – не кранала. А трэк «Жывы» бліжэй да філасофіі максімалізму. У тэксце ёсць словы: «Але мне не зразумець, як можна біцца ў паўсілы. Калі ўвязаўся ў бойку, перамажы, парваўшы жылы». Гэта зачапіла. Дзе, дарэчы, здымалі кліп?

– У Менску. Многіх гэта здзіўляе, маўляў, як вы так Менск паказалі, так крута выглядае, так сучасна і прыгожа… Людзі проста не ўспрымаюць беларускамоўны прадукт як нешта якаснае, фірмовае. Калі людзям будуць паказваць нешта прыгожае, то яны пачнуць любіць сваё. Калі нехта з беларускіх творцаў напіша дрэнную песню і здыме на яе дрэнны кліп, то, вядома, людзі падумаюць: ай, як заўсёды, гэта ж наш калгас. Павінна быць нейкая адказнасць за тое, што ты робіш.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVmFKNF84NmVDVTglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На якасны прадукт патрэбныя грошы ці дастаткова толькі жадання, і ўсё атрымаецца?

– Можна пайсці ў студыю і запісацца, і каштуе гэта даволі танна. Ужо няма такога, калі адна студыя на горад з шалёнымі коштамі. Цяпер студыяў шмат. У мяне, напрыклад, сваё абсталяванне. І ўрэшце ёсць інтэрнэт. Запісаў сваё музло, закінуў у інтэрнэт – і ўсё. Не трэба ні шмат грошай, ні тэлебачання.

Добра, ёсць магчымасці, студыі, тэхналогіі распаўсюду, але за 20 гадоў не сфармавалася беларускамоўная рэп-тусоўка. Чаму?

– У краіне, дзе 95 % людзей размаўляюць на расейскай мове, адпаведна, столькі ж расейскага рэпу робіцца ў Беларусі. Усё ўпіраецца ў палітыку, а мяне палітыка не цікавіць. Я паважаю тых, хто адсядзеў у турме, не падпісаў прашэння аб памілаванні. Гэта мужныя людзі. Мяне таксама асацыююць з палітыкай, з нейкімі рухамі і г.д. У Беларусі палітыкі няма. Ёсць нейкая імітацыя палітычнага працэсу. Мне падаецца, што трэба займацца беларускай мовай і культурай – гэта важней за барацьбу за ўладу. Вось чаму я раблю беларускі рэп.

У медыях пішуць, цытую: Vinsent вярнуўся ў Менск з новым альбомам. Чаму ты быў вымушаны сысці ў кароткачасовыя, як высветлілася, эмігранты, і што пацягнула дамоў?

– Пасля таго, як я зняўся ў фільме «Жыве Беларусь», на мяне пачалі ціснуць. Я параіўся са знаёмымі і з’ехаў. А вярнуўся, бо мне тут падабаецца. Тут адбываюцца змены і пералом эпохаў. На Захадзе мне было сумна. Там ужо ўсё адбылося, і кардынальна нічога не зменіцца. Там людзі клапоцяцца пра тое, каб на пару адсоткаў знізіць падатак на дададзеную вартасць. І гэта нармальна. Беларусь павінна імкнуцца да гэтага спакою і ўладкаванасці. У нас жа сацыялізм, змена пакаленняў, і гэта спрыяе творчасці.

А чым на жыццё зарабляеш, бо я так разумею, на музыцы ў Беларусі не асабліва можна зарабіць, калі ты не Макс Корж, вядома…

– Можна зарабіць. На продажы дыскаў – не, а на канцэртах – спакойна. У прынцыпе, топавыя беларускамоўныя артысты спакойна маглі б збіраць Палац Рэспублікі. Я зарабляю на хлеб творчасцю. Я не сяджу ў офісе і не прадаю газасілікатныя блокі, а раблю тое, што мне падабаецца. Мне пакуль і не трэба шмат грошай. Я магу зарабіць на канцэрце, зняцца ў фільме, зрабіць аранжыроўку. Карацей, калі вырашыш: вось я зараз прадам газасілікатныя блокі і зараблю на альбом, то не атрымаецца, цябе зацягне, і замест творчасці ты будзеш займацца бізнесам.[/vc_column_text][vc_column_text]16 снежня ў клубе «Пляцоўка хол» Vinsent прэзэнтуе свой новы альбом «VIR». Падрабязнасці тут >>>[/vc_column_text][vc_single_image image=”48833″ img_size=”large”][vc_column_text]Размаўляў Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў