Віно для катоў стала гітом у ЗША


Амерыканец заснаваў кампанію па вытворчасці віна для катоў, каб уладальнікі гэтых жывёлінаў больш не пілі ў самоце.

Для тых, хто любіць наліць сабе віна і глядзець з жалем на свайго ката (алкаголь небяспечны для гэтых звяроў) Брэндан Завала прыдумаў выйсце: кацінае віно. У ягоны склад уваходзіць толькі вада, каціная мята (Nepeta cataria) ды бураковы фарбавальнік.

Заснавальнік кампаніі «Apollo Peak» кажа, што ўсё пачыналася з жартаў, але ў мінулым лістападзе ідэя пераўтварылася ў камерцыйны праект, які Завала назваў у гонар свайго ката Апалона.

Гэта робіцца хутчэй як гарбата.

«Гэта робіцца хутчэй як гарбата», – кажа Завала ў інтэрв’ю The Huffington Post. «Але мы дамагліся таго, каб яно выглядала як віно, і хацелі каб спажыўцы яго так і ўспрымалі», – дадае ён.

Nothing like a fine Pinot Meow to cap off another week in the life of the most interesting cat in the world @apollopeak @tabbyjamesco

Film zamieszczony przez użytkownika H O B B E S (@hobbeskitty)

Вінароб кажа, што ведае пра падобны прадукт у Японіі, але лічыць праект «Nyan Nyan Noveau» («Мяу-мяу новага ўраджаю») няўдалым: японскае віно робіцца са шкоднага для катоў вінаграду і прадаецца толькі на японскім рынку.

Віно Завалы можна замовіць праз інтэрнэт у любое месца на свеце. У асартыменце – белае «Moscato» і чырвонае  «Pinot Meow» у бутэльках трох розных абʼёмаў.

Завала запэўнівае, што віно спраўдзілі ветэрынары, якія прызналі, што яно не шкоднае для звяроў. Аднак эксперты, да якіх звярнуліся амерыканскія журналісты, даюць параду раіцца з ветэрынарам кожнаму асобнаму ўладальніку ката.

Кот пад уплывам кацінае мяты, на аснове якой робяць «Penot Moew» ды «Moscato».
Кот пад уплывам кацінае мяты, на аснове якой робяць «Penot Moew» ды «Moscato».

Гэты матэрыял – не схаваная рэклама: гаворка ідзе пра прадукцыю толькі адной кампаніі, бо пакуль яе няма з чым параўнаць. Хіба толькі з півам для сабакаў, якое робяць у Бельгіі ды ЗША.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары