Вінцук Вячорка: Для чаго мы змагаліся, калі моладзь хоча з'ехаць з Беларусі?


Былы лідар БНФ разважае, на каго пакінуць краіну і чаму ўлады выціскаюць найбольш талковых людзей за яе межы «праз стварэнне гопніцкай атмасферы».

«Калі сацыялогія кажа, што 40-50 ці нават болей адсоткаў старэйшых школьнікаў і студэнтаў хочуць з’ехаць з Беларусі, мне становіцца страшна. А для чаго тады маё пакаленне змагалася за свабоду краіны, марыла, што яна будзе незалежнай, свабоднай, еўрапейскай дзяржавай? Дзеля таго, каб тыя, каму цяпер 17-18 гадоў, марылі адсюль з’ехаць? На каго мы яе пакінем? На цяперашнюю першую службовую асобу?» – задаецца пытаннем рытарычным Вінцук Вячорка, разважаючы пра моладзевую палітыку ў Беларусі.

Каментар прагучаў у эфіры праграмы «Эксперт».

Стужка навінаў