Вінаградава выклікаюць у суд, будуць разглядаць пытанне прэвентыўнага нагляду


Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў атрымаў позву з суду Маскоўскага раёну сталіцы.

Паседжанне прызначанае на 12-ю гадзіну 7 чэрвеня.

Як сцвярджае Павел Вінаградаў, над ім хочуць усталяваць прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў – за тры адміністратыўных пратаколы.

«Паводле беларускіх законаў, нельга трымаць пад прэвентыўным наглядам таго, у каго пагашаная асуджанасць і нельга ўсталёўваць (не блытаць з працягненнем) нагляд менш, чым на паўгода. А «хлопчыку» (Паўлу Вінаградавузаўв.) да зняцця асуджанасці засталася тры месяцы. Незразумела, як суд патлумачыць усталяванне на паўгода нагляду таму, хто ў статусе таго, «хто быў пад судом» будзе толькі тры месяцы», – напісаў Павел Вінаградаў у «Facebook».

Актывіст мяркуе, што вынік судовага паседжання прадказальны.

Pozva

Паўла Вінаградава затрымалі пасля падзеяў Плошчы 2010 года, пасля асудзілі на 4 гады зняволення. 14 верасня 2011 года яго вызвалілі паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні. Тады ж над Вінаградавым усталявалі прэвентыўны нагляд. Праз яго хлопец быў вымушаны зʼехаць у Беразіно, дзе жыў з канца снежня 2014 года да 25 кастрычніка 2015 года, пакуль не знялі прэвентыўны нагляд.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў