Віленскі канцэрт Вольскага здымуць гледачы


Вялікі выступ беларускай рок-зоркі Лявона Вольскага, што грымне ў Вільні 11 кастрычніка, будзе здымаць прафесійная каманда. Але галоўную ролю ў стварэнні відэаверсіі пакідаюць за гледачамі.

Кожнага наведніка запрашаюць здымаць канцэрт і ўсё вакол яго на ўласныя фота і відэакамеры ды тэлефоны.

«Гэта цікавы эксперымент, які мае мэтай паказаць выступ з боку гледачоў, дадаць у працу прафесіяналаў як мага больш непасрэднай эмоцыі і атмасферы канцэрту», – тлумачыць Лявон Вольскі.

А літоўская рэжысёрка Марыя Мяшкавайце, якая кіруе стварэннем відэаверсіі канцэрту, заклікае гледачоў узяць з сабой усе магчымыя карты памяці і акумулятары: «Здымайце цікавыя моманты падарожжа ў Вільню, здымайце канцэрт, здымайце пасля яго, а потым дасылайце нам матэрыял».

Выніковыя матэрыялы можна дасылаць праз інтэрнэт у выглядзе спасылак на запампаваныя файлы на адрас vilniavolavolski@gmail.com, альбо прыносіць на дысках у офіс агенцыі «Шаблі».

У першым аддзяленні канцэрту прагучыць новы альбом «Грамадазнаўства», у другім – больш за 20 найлепшых песень праектаў з удзелам Лявона Вольскага, сярод якіх шмат гітоў, напісаных ім для «N.R.M», а таксама «Мроі», «Zet» і інш.

Квіткі на выступ, які адбудзецца ў віленскай Teatro Arena, яшчэ ёсць у продажы ў агенцыі «Шаблі» (бясплатныя візы, папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна) і TicketPro (без візавай падтрымкі).

[vc_single_image image=”346708″ img_size=”large”]

Настасся Яўмен, belsat.eu

Стужка навінаў