Вікторыя Пальчыс: Абвінавачанне высмактанае з пальца


Жонка вядомага блогера заклікае суд зрабіць працэс над ейным мужам адкрытым.

Вікторыя Пальчыс, жонка арыштаванага лідскага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага раней як Jhon Silver, апублікавала зварот на старонцы 1863x.com

У тэксце пад назвай «Абаронца Радзімы» яна тлумачыць, што яе муж стварыў блог у 2014 годзе, «пасля пачатку вядомых падзеяў ува Украіне».

«Усвядоміўшы, што нішто не перашкаджае Крамлю прарабіць падобны фокус і з Беларуссю, мой муж не мог больш бяздзейнічаць. Мэтай 1863x.com было распавядаць беларусам пра нашай гісторыі і культуры, абудзіць нацыянальную самасвядомасць беларусаў, процідзейнічаць распаўсюджванню шавіністычных перакананняў пра тое, што беларусаў не існуе, нібыта мы ўсяго толькі частка расейскага народа», – піша жонка зняволенага.

Тэкст Вікторыі – першая публікацыя на старонцы 1863x.com ад 25 студзеня, калі стала вядома, што Пальчыса затрымалі расейскія спецслужбы.

26 траўня Пальчыса этапавалі з Бранскага СІЗА ў следчы ізалятар на Валадарскага ў Менску.

У Беларусі супраць Пальчыса завялі крымінальную справа паводле арт. 130 КК («Распальваньне міжнацыянальнай нянавісці»). Допісы Пальчыса паддалі экспертызе, вынікі якой не апублікавалі нягледзячы на цікаўнасць медыяў і праваабаронцаў.

25 жніўня 2016 года адбыўся суд, які на падставе гэтай загадкавай экспертызы прызнаў матэрыялы сайта экстрэмісцкімі.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=JuTq_pVePqs”][vc_column_text]

«Навошта рабіць суд зачыненым? Чаму не кажуць, за што судзяць блогера?», – задаецца пытаннямі Вікторыя.

Дзяўчына лічыць, што распальвання як такога ў артыкулах і не знайшлі, а абвінавачванне «ўзятае з паветра».

«Я ведаю, што мой муж ніколі не заклікаў у артыкулах да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да людзей, якой-небудзь нацыянальнасці/веравызнання/сексуальнай арыентацыі».

«Глабальная мэта рэсурсу 1863x.com – папярэджанне магчымай агрэсіі з боку РФ, замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Хіба зацвярджэнне аб суверэннасці і цэласнасці Рэспублікі не ёсць асноўным пастулатам дзяржаўнай ідэалогіі? З якіх часоў у Беларусі стала правільным судзіць патрыётаў? Я лічу неабходным зрабіць суд над Эдуардам Пальчыса адкрытым!», – піша Пальчыс.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў