Вікторыя Азаранка ў паўфінале турніру ў Маямі


Беларуска працягвае перамагаць. У чвэрцьфінале турніру ў Маямі яна ўпэўнена абыграла брытанку Ёхану Конту (24) з лікам 6: 4, 6: 2.

Нашая суайчынніца разнесла суперніцў за 1 гадзіну 36 хвілін. Вікторыя і Ёхана зрабілі па 1 эйсу, Азаранка памылілася на падачы 4 разы і рэалізавала 3 брэйк-пойнты. Конта ж зрабіла тры падвойныя памылкі.

Саперніца Азаранкі па паўфінале вызначыцца ў супрацьстаянні Мэдысан Кіс (22) і Анжалікі Кербер (2).

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары